vPinsk.by
» » Так трымаць, шахматысты!
» » Так трымаць, шахматысты!



    Так трымаць, шахматысты!


    Так трымаць, шахматысты горада Пiнска!Так трымаць, шахматысты горада Пiнска! Тое, што будучыя будаўнікі людзі спартыўныя, загартаваныя і дружныя, пацвердзіла прайшоўшае першынства Пінска па шахматах сярод навучальных устаноў горада. Наша зборная, у якую ўваходзілі Вадзім Шаламіцкі, Дзмітрый Наварыч, Валянцін Пасавец і Дзмітрый Антаноўскі, заняла першае месца. Каманда апярэдзіла моцных сапернікаў - шахматыстаў аграрна-тэхналагічнага каледжа і Палескага ўніверсітэта. У іх адпаведна другое і трэцяе месцы.

    Нашы выкладчыкі шмат увагі надаюць падрыхтоўцы навучэнцаў да самастойнага жыцця і працы. Мы разумеем іх - ужо сёння стараемся, трапіўшы ў складаную сітуацыю, прапаноўваць некалькі выхадаў з яе, выбіраць рацыянальны шлях, развіваць мысленне. Гэтаму садзейнічае і гульня ў шахматы. Мы задаволены тым, як гэты від спорту ў ліцэі развіваюць выкладчыкі фізічный культуры А.С.Мацвіцэўскі і Ф.К.Коваль. Сучаснаму грамадству, мы ў гэтым упэўнены, патрэбны такія выпускнікі, якія ўсе набытыя ў ліцэі веды затым пераўвасабляюць у жыццё. Мы яшчэ раз павіншавалі сваіх сяброў з перамогай на шахматным полі.

    По материалам сайта газеты "Пiнскi Веснiк"


    Поделиться интересной новостью или рекомендовать своим друзьям:



    Прямая ссылка:
    BB-code ссылка:
    HTML ссылка:








    Похожие новости
  • 17 мая - Дзень работнікаў фізічнай культуры і спорту
  • Зорка ўзыдзе над Пінскам
  • 6 кастрычніка - Дзень настаўніка
  • Дарагія пінчукі і шаноўныя госці!
  • Возраст в спорте не помеха