vPinsk.by
» Материалы за 27.11.2014
» Материалы за 27.11.2014



Сортировать статьи по: дате | популярности | посещаемости | комментариям | алфавиту

    Так трымаць, шахматысты!

    Автор: Пинчанин от 27 ноября, просмотров 1175, Пинские новости
    Так трымаць, шахматысты горада Пiнска!Так трымаць, шахматысты горада Пiнска! Тое, што будучыя будаўнікі людзі спартыўныя, загартаваныя і дружныя, пацвердзіла прайшоўшае першынства Пінска па шахматах сярод навучальных устаноў горада. Наша зборная, у якую ўваходзілі Вадзім Шаламіцкі, Дзмітрый Наварыч, Валянцін Пасавец і Дзмітрый Антаноўскі, заняла першае месца. Каманда апярэдзіла моцных сапернікаў - шахматыстаў аграрна-тэхналагічнага каледжа і Палескага ўніверсітэта. У іх адпаведна другое і трэцяе месцы.

    Нашы выкладчыкі шмат увагі надаюць падрыхтоўцы навучэнцаў да самастойнага жыцця і працы. Мы разумеем іх - ужо сёння стараемся, трапіўшы ў складаную сітуацыю, прапаноўваць некалькі выхадаў з яе, выбіраць рацыянальны шлях, развіваць мысленне. Гэтаму садзейнічае і гульня ў шахматы. Мы задаволены тым, як гэты від спорту ў ліцэі развіваюць выкладчыкі фізічный культуры А.С.Мацвіцэўскі і Ф.К.Коваль.
    Подробнее 0