vPinsk.by
» Гісторыя Пінска. Першае пісьмовае ўпамінанне пра Пінск
» Гісторыя Пінска. Першае пісьмовае ўпамінанне пра Пінск



    Гісторыя Пінска. Першае пісьмовае ўпамінанне пра Пінск


    Картинка к памятным датам


    1097 г. - Першае пісьмовае ўпамінанне пра Пінск. Да сярэдзіны ХІІ ст. - Пінск у складзе Тураўскага княства, адзін з яго важнейшых гарадоў.

    З 2-й палавіны ХІІ ст. - Горад - цэнтр удзельнага Пінскага княства.

    Пачатак ХIV ст. - Горад у складзе Вялікага княства Літоўскага.


    1396 г. - У Пінску князем Жыгімонтам Кейстутавічам заснаваны касцёл і кляштар францысканцаў.

    1521 г. - Вялікі князь літоўскі і кароль польскі Жыгімонт І Стары перадае Пінск у валоданне сваёй жонцы каралеве Боне, якая ператварыла княства ў староства.

    1539 г. - Пінск становіцца цэнтрам староства.


    1566 г. - Пінск - цэнтр павета ў Брэсцкім ваяводстве.

    1569 г. - Паводле Люблінскай уніі Польшча і Вялікае княства Літоўскае аб'яднаны ў федэратыўную дзяржаву - Рэч Паспалітую.

    1581 г. - Герб Пінска.


    12 студзеня 1581 г. - Пінск атрымаў магдэбургскае права і герб.

    1633 г. - У Пінску пачала дзейнічаць брацкая школа.

    1648 г. - Пінск захоплены казакамі Багдана Хмяльніцкага. У час асады і штурму горада войскам Януша Радзівіла загінула больш за 3000 яго жыхароў. Горад моцна пацярпеў.


    25 верасня 1655 г. - У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай ваявода Ф.Валконскі заняў Пінск. Горад быў разрабаваны і спалены.

    1651 - 1675 гг. - У Пінску ўзведзены калегіум узуітаў. Разам з касцёлам (пабудаваны у 1631-1635 гг.) складаў ансамбль кляштара езуітаў.

    Май 1706 г. - У час Паўночнай вайны Пінск разрабаваны і спалены войскамі шведскага караля Карла XII.


    1782 г. - У прадмесці Каралін завершана будаўніцтва мураванага касцёла, які вядомы цяпер як касцёл Карла Бармеуша.

    1784 г. - Пінск наведаў кароль Рэчы Паспалітай Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, які прысутнічаў пры закладцы палаца М.Бутрымовіча.

    1793 г. - Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай Пінск адышоў да Расійскай імперыі.


    Ліпень 1812 г. - Горад заняты напалеонаўскімі войскамі.

    Сярэдзіна XIX ст. - Па колькасці насельніцтва сярод гарадоў Мінскай губерні Пінск дзяліў з Бабруйскам 2-3-е месцы пасля Мінска.

    1858 г. - Побач з Ляшчынскім манастыром закладзены гарадскі парк.


    1863 г. - Хваляванні ў горадзе ў сувязі з паўстаннем К.Каліноўскага. 12 і 13 ліпеня пад Пінскам паўстанцы атрада Р. Траўгута панеслі цяжкія страты.

    1882 г. - Праз Пінск прайшла паўднёвая ветка Палескіх чыгунак. У асяроддзі навучэнцаў рэальнага вучылішча арганізаваны першы рэвалюцыйны гурток.

    1884 г. - У Пінску заснаваны пераходабудаўнічы завод.


    8-23 снежня 1905 г. - Усеагульная стачка; адміністрацыйную ўладу ў горадзе 9 снежня ўзяў у свае рукі стачачны камітэт.

    1910 г. - У Пінску 36 409 жыхароў, з іх 26 626 - яўрэі.

    1912-1914 гг. - У Пінску жыў і працаваў народны паэт Беларусі Якуб Колас.


    15 верасня 1915 г. - У час першай сусветнай вайны Пінск акупіраваны нямецкімі войскамі.

    22 студзеня 1919 г. - Часці Чырвонай Арміі і паўстанцкія палкі ўступілі ў Пінск.

    26 верасня 1920 г. - У час савецка-польскай вайны горад захоплены атрадам Булак-Балаховіча.


    1921 г. - Паводле Рыжскага мірнага дагавора тэрыторыя Заходняй Беларусі, у т.л. і Пінск, адышла да Польшчы.

    20 верасня 1939 г. - Часці Чырвонай Арміі ўступілі ў горад.

    28-30 кастрычніка 1939 г. - Народны сход Заходняй Беларусі прыняў дэкларацыю пра ўз'яднанне Заходняй Беларусі з БССР.


    12 лістапада 1939 г. - Сесія Вярхоўнага Савецкага БССР прыняла законы пра ўз'яднанне Заходняй Беларусі з БССР.Пінск становіцца цэнтрам Пінскай вобласці (існавала да 1954 г.).

    1940 г. - Утвораны Пінскі раён з цэнтрам у Пінску.

    28 чэрвеня, 4 ліпеня 1941 г. - Пад Пінскам адбыліся першыя сутычкі з ворагам партызан атрада В.З. Каржа.


    4 ліпеня 1941 г. - Пінск акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

    29 кастрычніка - 1 лістапада 1942 г. - Ліквідацыя пінскага гета. За чатыры дні гітлераўцы расстралялі больш за 26 тысяч чалавек.

    Канец 1941 - пачатак 1944 гг. - У горадзе дзейнічала антыфашыстскае падполле.


    14 ліпеня 1944 г. - Пінск вызвалены ад нямецка-фашысцкіх акупантаў.

    21 ліпеня 1944 г. - У Пінску адбыўся мітынг-парад партызан.

    Другая палавіна 1944 г. - Пачалі працаваць хлебазавод, мясакамбінат, малаказавод, арцель "Стаханавец". У канцы 1944 г. у прамысловасці было крыху больш за тысячу чалавек.


    1945 г. - Першую пасляваенную прадукцыю далі фанерны завод і запалкавая фабрыка.

    1963 г. - У горадзе дзейнічала 25 прамысловых прадпрыемстваў.

    27 студзеня 1965 г. - Закладзены першы камень на будаўніцтве Пінскага камбіната верхняга трыкатажу - будучага флагмана лёгкай прамысловасці
    Беларусі.


    1970 г. - У Пінску 61,8 тысяч жыхароў.

    1985 г. - У горадзе адкрыты шахматны клуб.

    Студзень 1987 г. - Пабудаваны новы аўтавакзал.


    1995 г. - Насельніцтва горада склала 130,3 тысячы чалавек.

    1997 г. - Пінск урачыста адзначыў сваё 900-годдзе.

    2002 г. - адкрыццё помніка партызанам Палесся.


    2003 г., чэрвень - правядзенне першага з'езда вучоных - ураджэнцаў Пінска і Піншчыны

    2007 г. - Пінск адзначыў свае 910 гадоў.

    2012 г. - Пінску споўнілася 915 гадоў.


    2014 г., 6 верасня - прайшлі абласныя "Дажынкі-2014" у Пінску.


    Поделитесь этим материалом со своими знакомыми и друзьями: