Паважаныя педагогі і ветэраны педагагічнай працы Пінска!
Прыміце самыя цёплыя віншаванні з вашым прафесійным святам! Вашы прафесіялізм і багаты вопыт з'яўляюцца ўмовай эфектыўнай дзейнасці адукацыйных устаноў горада, глыбокіх і трывалых ведаў вучняў, паспяховага самавызначэння выпускнікоў. У навучальных установах Пінска працуюць майстры своёй справы, сярод якіх нямала ўладальнікаў ганаровых званняў, высокіх кваліфікацыйных катэгорый, пераможцаў і лаўрэатаў прэстыжных конкурсаў.
Дарагія сябры! Вы вартыя самых шчырых і цёплых віншаванняў і пажаданняў у свой адрас.